Вконтакте Facebook Twitter Лента RSS

Няпэўна асабовыя сказы прыклады.

Пры вылучэнні тыпаў дзеясл. аднасастаўных сказаў кіруюцца структурна-семант. прынцыпам: пры дыферэнцыяцыі «неабходна ўлічваць семантыку сказа па ступені пэўнасці дзеяння і суадносінаў гэтай семантыкі з формай выражэння гал. члена».

Пэўна-асабовыя - такія аднасаст. сказы, якія абазнач. дзеянне непасрэдных удзельнікаў маўлення - моўцы ці яго суразмоўцы, гал. член выраж. дзеясл. 1-й ці 2-й асобы адз. (радзей) мн. л. цяп. або буд. часу абв. і заг. ладу: Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова... (Е. Лось).

У такіх сказах акцэнгуецца само дзеянне, а значэнне канкрэтнай асобы перад. асабовымі канч. дзеясл. (дзейнік я, ты, мы, вы тут з"яўл. збыткоўным).

Няпэўна-асабовыя аднасаст. сказы, якія абазнач. дзеянне няпэўнай або невядомай асобы, гал. член выраж. дзеясл. у форме 3-й ас. мн. л. цяп., буд. ці прошл. часу, напр.: У хаце спявалі ; У дзверы пастукалі. Няп.-ас. сказы выкарыст. ў 3 выпадках: калі суб"ект дзеяння вядомы, але няма патрэбы яго называць: Вас выклікаюць у дэканат ; суб"ект дзеяння невядомы: Да вас прыішлі; суб"ект дзеяння знарок апускаецца: Кажуць, што....

Абагульнена-асабовыя сказы . Г ал. член супадае ці з формай, якую мае гал. чл. аднасаст. пэўна-асабовага сказа (дзеясл. у форме 2-й ці 1-й ас. адз. або мн. ліку цяп., буд. часу ці заг. ладу) або (значна радзей) з формай, якую мае гал. член няп.-асаб. сказа (дзеясл. у форме 3-й асобы). Абагульн.-асаб. сказы абазначаюць дзеянне, што ў аднолькавай ступені можа адносіцца да любой асобы, да кожнага: Добрага чалавека не перахваліш ; Любіце і шануйце родную мову .

Безасабовымі з"яўл. аднасаст. сказы, якія назыв. працэс або дзеянне ці стан, што адбываюцца незалежна ад актыўн. дзеяча: Ветрана з самага рання ; А на душы, бы ў склепе, сыра. Г ал. чл. выраж.: 1) безасабовым дзеясл.: Душна, ціха вечарэла. Чуць марозіла ; 2) асаб. дзеясл. у форме безасабовасці (форма 3-й ас. адз. ліку цяп. ці буд. часу або ніяк. роду для прошл. часу): Пахла свежаўскапанай зямлёй ; 3) прэдыкатывам (са звязкай ці без): Пуста без цябе, Ціха зрабілася ў наваколлі . 4) дзеепрым. зал. стану (са звязкай ці без): 3 мінулым пакончана ; 5) фразеалагіз. канструкцыямі: Ад гумна было рукой падаць да хацінкі .

Спецыфічна бел.-моўн. з"яўл. безасаб. сказы, гал. член якіх: выражаны адмоўным словам няма: Няма вяртання і не будзе ; утвораны на асн. ўстойлівых спалучэнняў дзеясл. тыпу: брацца, збірацца, хіліцца,ісці і пад. з прыназ.-склонавымі формамі наз.: Хілілася да восені ; арганізаваны спалучэннямі адмоўя, інфінітыва і займ. ці прыслоўя: Поту з твару і то няма калі вынерці ; выражаны словамі відаць, чуваць і відно, чутно ў сцвярдж. ці адмоўных сказах: У не відаць было святла.

Безас. сказы ў структуры тэксту ўжываюцца тады, калі патрабуецца адлюстраваць рэальнасць, у якой адбываюцца стыхійныя, некіруемыя чал-кам працэсы і з"явы, перадаць мімавольнасць і некантралюемасць пэўнага фіз. ці псіхалаг. стану асобы, непазбежнасць у ажыццяўленні пэўных дзеянняў, іх магчымасць ці немагчымасць. Паводле семантыкі вылучаюць безасаб. ск., якія ўказваюць на: а) змену часу сутак: Развіднялася. На вуліцы вечарэе ; б) атмасферна-метэарал. з"явы прыроды і змену надвор"я: грымела і бліскала ; г) праявы стыхійных прыродных сіл: Страху рве з хаты ; д) стан чал-ка: фізічны: рэзала бок ; псіхічны: На душы было .

Інфінітыўныя сказы аднасаст. сказы, гал. член якіх выражаны незалежным інф.; яны абазн. дзеянне магчымае, немагчымае, неабходнае ці пажаданае: Інфінітыў - адзін займае пазіцыю гал члена і не залежыць ні ад якога слова.

3 дапамогай інфінітыўных сказаў перадаюцца разнастайныя сэнсавыя і эмац. адценні, якія немагчыма выразіць у сказах безасабовых, таму што ў іх дзеянне абстрагавана ад акт. дзеяча, а ў інфініт. яно скіравана да нейкай канкрэтнай асобы ці групы людзей. У залежнасці ад мадальных адценняў вылуч. функцыян. тыпы, у якіх выражаецца: павіннасць і неабходнасць, напр.: Ехаць заўтра. непазбежнасць або прадвызначанасць наступлення пэўнай падзеі кшталту: Быць бядзе!", немагчымасць дзеяння (з выкарыстаннем часціц не або ці), напр.: Каму, як не табе, паслухаць жывую музыку вясны? ; пажаданасць ажыццяўлення дзеяння: Дастаць бы кусок зямлі, пабудаваць сваю хату ; пабуджэнне (загад, дазвол і інш.): Закрыць дарогу на суткі! нерашучасць, роздум, сумненне ў неабходнасці выканання дзеяння, напр.: Ісці ці не ісці? намер высветліць штосьці, меркаванне або запытанне (выкарыст. розныя пыт. сродкі), напр.: Ён маўчаў. Што сказаць ёй? .

Партнеры
© 2020 Женские секреты. Отношения, красота, дети, мода